Меню

Нацыянальны канцэртны аркестр будзе насіць імя Міхаіла Фінберга

Нацыянальны канцэртны аркестр будзе насіць імя Міхаіла Фінберга
Фото: Андрей Степаненков

У гэтым годзе Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» упершыню праходзіць без маэстра Міхаіла Фінберга, які і натхняў яго, і прымаў удзел у самых розных мерапрыемствах.

— Нам вельмі хочацца ўвекавечыць памяць Міхаіла Якаўлевіча, — сказаў пад час свайго інтэрв’ю журналістам міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — І пэўная работа ўжо вядзецца. Імя яго стваральніка будзе прысвоена Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру сімфанічнай і эстраднай музыкі, ля вытокаў якога ён стаяў, і зрабіў усё магчымае для таго, каб нас ведалі не толькі ў сваёй краіне, але і далёка за яе межамі. Думаю, што прыняцце такога рашэння будзе лагічна правільным.

Міхаіла Фінберга, уклад якога ў папулярызацыю беларускай музыкі і песні пераацаніць практычна немагчыма, не стала ў снежні 2021 года. Маэстра быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», з’яўляўся музычным кіраўніком і членам аргкамітэта Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», галоўным дырыжорам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, ініцыяваў мноства праектаў накіраваных на развіццё айчыннай музычнай культуры.

Падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022, мерапрыемства праходзіць у горадзе 9-10 чэрвеня, адбылася прэзентацыя выставы «Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, акрамя таго гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства паказалі дакументальны фільм «Імправізацыя», прысвечаны памяці маэстра.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59