Меню

Як прайшлі «Зажынкі» у «Багушэвічах»

Як прайшлі «Зажынкі» у «Багушэвічах»

Святочна і весела прайшлі «Зажынкі» на пасевах трыцікале ў ААТ «Багушэвічы», дзе сабраліся кіраўнікі і вядучыя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Зажинки Березино
Зажинки Березино

Старт галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі ўрачыста далі старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян. Яны першымі павіншавалі камбайнераў з пачаткам жніва, прынялі хлеб са збожжа старога ўраджаю і пажадалі ўсім важкіх намалотаў.

Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино

— Здаецца, яшчэ зусім нядаўна селянін шчодра засяваў раллю збожжам, а вось ужо надышоў час убіраць вырашчаны ўраджай, — гаварыў  Дзяніс Дзішук. — Патрэбна абмалаціць звыш 13 тысяч палеткаў збожжавых культур. Вядома ж, не ўсе атрымалася, што было намечана, але мяркую, што ўраджайнасць абяцае быць на парадак вышэй мінулагодняй.

Зажинки Березино
Зажинки Березино

— Добрага вам надвор’я, — зычыла ўсім удзельнікам жніва Карына Аруцюнян, — і моцнага здароўя камбайнераў, бо цяпер у іх руках нашы важкія намалоты. Жадаю працаваць без страт і траўматызму. Да будучых сустрэч на палетках!

Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино

Зажынкі — старажытнае свята. Таму сялянскую вернасць традыцыям продкаў прадэманстраваў народны сямейна-абрадавы гурт «Радзіна» Новінскага СДК. Ды і як ісці на добрую справу без Боскага бласлаўлення. Прачытаў малітву і акрапіў святой вадой сельскагаспадарчую тэхніку іерэй Анатоль.

Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино

Жыццё не стаіць на месцы.  Вось і да старадаўніх традыцый далучаюцца новыя. Так, на раённым свяце «Зажынкі» прайшоў конкурс на лепшы сноп і вяночак са збожжа. Тут перможцамі ў першай намінацыі сталі ў адпаведным парадку сельгасфіліял «Здравушка–агра», ААТ «Багушэвічы» і сельгасфіліял «ОМА», а ў другой — ААТ «Багушэвічы», сельгасфіліял «АграМАЗ» і ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс». Падарункі ім уручалі асабіста начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыя Каўзуновіч.

Зажинки Березино
Зажинки Березино

Гасцінна віталі паважаных гасцей у ААТ «Багушэвічы». Тут гаспадары прадстаўнікам кожнай гаспадарцы ўручылі каравай з сімвалічным надпісамі падарунак. Не забыліся арганізатары і пра галоўных віноўнікаўсвята. Кожны багушэвіцкі камбайнер атрымаў перад жнівом «ссабойку».

Зажинки Березино

І вось нарэшце дырэктар ААТ «Багушэвічы» Юрый Сухоцкі дае старт раённаму жніву:

— Экіпажы па машынах!

Зажинки Березино
Зажинки Березино
Зажинки Березино

І шэсць магутных камбайнаў адпраўляюцца на палеткі. У добры шлях, за шчодрым ураджаем і важкім коласам!

Зажинки Березино
Зажинки Березино

Наперадзе цяжкія будні ўсіх удзельнікаў жніва за ўраджай гэтага года. І, вядома, хочацца пажадаць удалай гарачай пары.

Мілана Трапянок

Фота: Юлія Букель

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59