Меню

Эстрада, класіка і паэтычнае слова. Падрабязная праграма Нацыянальнага фестывалю «Маладзечна — 2022»

Эстрада, класіка і паэтычнае слова. Падрабязная праграма Нацыянальнага фестывалю «Маладзечна — 2022»
Фото: из открытых источников

Адна з самых значных падзей у культурным жыцці краіны – ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня.

Аб’яднаўшы вакол сябе вядомых і пачынаючых артыстаў, маладых выканаўцаў, паэтаў, кампазітараў, акцёраў, мерапрыемства ператворыць горад у суцэльную канцэртную пляцоўку, на кожнай з якіх будуць гучаць беларускія песня, мова і слова.

Канцэпцыя творчага форуму, што гасцінна збірае сяброў без малога 30 гадоў, будзе накіравана на развіццё музычнага і песеннага мастацтва айчынных аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, пераемнасць пакаленняў.

Гэтыя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і напрамкаў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзя з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

Праграму Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» можно пабачыць тут.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59