Меню
Голас Любаншчыны

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2-3 верасня на Віцебшчыне. Што паглядзець на свяце

День белорусской письменности
Фото: из архива «Минской правды» и БЕЛТА

Сёлета святкаванне Дня беларускага пісьменства адбудзецца на Віцебшчыне ў Гарадку. Арганізатары падрыхтавалі для жыхароў і гасцей горада насычаную і цікавую праграму. Падрабязна пра яе расказалі ў Мінінфарме.

Адкрые свята, па традыцыі, Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Пачнецца яна напярэдадні, 30 жніўня, и пройдзе па наступным маршруце:  Свята-Духаў кафедральны сабор (г. Мінск) — Святое поле ля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна — в. Тарасава (Мінскі раён) — г.п. Плешчаніцы, в. Янушкавічы (Лагойскі раён) — Новалукомль (Чашніцкі раён) — Чашнікі — Дуброўна — г.п. Расоны — г.п. Шуміліна, г.п. Обаль (Шумілінскі раён) — г. Гарадок, сталіца ХХХ Дня беларускага пісьменства. Завяршыцца экспедыцыя 3 верасня.

Першы дзень свята, 2 верасня

11:00-22:00 — фестываль кнігі і прэсы (вул. Савецкая).

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

  • «Гарады — сталіцы Дня беларускага пісьменства» — тэматычныя выставы гарадоў — сталіц Дня беларускага пісьменства;
  • «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага» — сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» У. Ліхадзедава;
  • «Кнігі і прэса» — экспазіцыі РУП «Белпошта», выдавецкіх арганізацый краіны, ААТ «Белкніга», РУП «Белсаюздрук», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

12:00-18:00 — рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Гарадоцкія чытанні» (УА «Сярэдняя школа № 2 імя А.П. Сабалеўскага г. Гарадка», Невельская шаша, 16).

11:00-20:00 — фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас» (гарадскі сквер, вул. Савецкая).

У праграме мерапрыемства:

  • адкрыты конкурс народнай творчасці «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»;
  • уручэнне прэміі «Зямляк года Гарадоччыны»;
  • акцыя «Чытаем паэму «Тарас на Парнасе» разам…»;
  • этнафлэшмоб, прэзентацыя гісторыка-культурнай спадчыны Гарадоччыны;
  • час паэзіі «Вераніцынская зорка» (выступленне паэтаў і пісьменнікаў — ураджэнцаў Гарадоцкага раёна — з прэзентацыяй кніг);
  • літаратурна-паэтычная імпрэза, прысвечаная Году міра і стварэння «Мір ствараем разам»;
  • пленэр юных мастакоў «Па старонках паэмы «Тарас на Парнасе»;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі, розыгрышы, латэрэі, тэматычныя фотазоны;
  • выступленні творчых калектываў.

11:00-20:00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ» (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2):

  • падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана»;
  • абласны фестываль дзяцей і моладзі «Прастора». Ён уключае ў сябе конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы «Спадчына» (дзеці і моладзь); літаратурную віктарыну для дзяцей і моладзі «Ведаю роднае слова»; караоке-марафон «Песня.Бел»; выставу фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі»; акцыю «Роднае-народнае» і «Ганаруся роднымі сімваламі»; стварэнне мурала «Прастора».

14:00-20:00 — інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «БРПА — тэрыторыя дзяцінства» (вул. Пралетарская, каля гарадскога сквера).

11:00-20:00 — інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын» (вул. Пралетарская, каля райвыканкама).

11:00-20:00 — выязное мерапрыемства Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» на базе мабільнага музея з удзелам перасоўнай экспазіцыі (вул. Валадарскага).

11:00-20:00 — пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі «Стужка часу Віцебшчыны» з выязным відэацэнтрам «Думкі ў цэнтры на свяце Дня беларускага пісьменства» (вул. Савецкая).

11:00-22:00 — творчая пляцоўка «Паэтычны партал» (гарадскі сквер, вул. Савецкая).

11:00-22:00 — свята славянскіх традыцый «Павятовы горад» (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая).

11:00-22:00 — пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (г. Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей»).

День белорусской письменности

11:00-22:00 — выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры «П. Броўка. Маё ХХ стагоддзе» (вул. Вароўскага).

11:00-22:00 — пляцоўка ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (вул. Вароўскага):

  • выстава «Творцы з азёрнага краю», прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны;
  • дзіцячая гульневая майстэрня па творы «Тарас на Парнасе».

11:00-17:00 — конкурс «Мір ствараем разам» сярод маладых аўтараў, прысвечаны Году міра і стварэння (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2).

10:00-12:00 — паказальныя выступленні (майстар-класы) па спартыўных накірунках: ушу, мастацкая гімнастыка, каратэ, дартс (спартыўная пляцоўка УА «Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г. Гарадка», вул. Пралетарская, 21).

10:00-12:00 — таварыская сустрэча па міні-футболу сярод дзяцей. Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка У.Я. Хазанскага (спартыўная пляцоўка УА «Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г. Гарадка», вул. Пралетарская, 21).

11:00-20:00 — «Мой родны кут». Выстава выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей», вул. Вароўскага, 3).

11:00-20:00 — выстава «Героі беларускай міфалогіі» (мастак В. Слаук, скульптар А. Шпіца) (УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей», вул. Вароўскага, 3).

11:00-20:00 — «Горад майстроў». Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА «Нацыянальны тэхнапарк» (вул. Вароўскага).

11.00-20.00 — выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання» абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага).

11:00-20:00 — «Творчы раўнд. Рамесная карусель». Выстава народнага клуба ласкутнага шыцця «Рошва» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур і майстар-клас (УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей», вул. Вароўскага, 3).

11:00-22:00 — выстава «Кветкавы карагод» (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).

12:00-14:00 — гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» (УК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры», вул. Пралетарская, 4).

14:00-15:30 — вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар» Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі саюз жанчын» (УА «Сярэдняя школа № 1 імя І.Х. Баграмяна г. Гарадка», вул. Пралетарская, 21).

16:00 — круглы стол «Турыстычны патэнцыял Гарадоцкага раёна. Прэзентацыя турыстычнага маршрута «Гарадоцкі Парнас» з удзелам спецыялістаў дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызму» (УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей», вул. Вароўскага, 3).

17:15 — Эксклюзіўны паказ фільма «На другом берегу» (УК «Культурна-асветніцкі цэнтр», вул. Ленінская, 4).

18:15-18:30 — прэзентацыя абноўленага гарадскога сквера (вул. Савецкая).

18:30-18:45 — рэканструкцыя гістарычных падзей, прысвечаных Году міра і стварэння «Гарадоцкі кірмаш» (вул. Савецкая).

19:05 — цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXХ Дню беларускага пісьменства (вул. Вароўскага).

19:40 — урачыстая цырымонія ўскладання кветак да Мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць» (плошча імя У.І. Леніна). Мінута маўчання. 

20:00-22:00 — адкрыццё XXХ Дня беларускага пісьменства (галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна) і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Другі дзень свята, 3 верасня

9:00 — святочная служба і запальванне Святога агню ў храме, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм Святой Жываначальнай Троіцы, вул. Камсамольская, 14).

11:00-16:00 — фестываль кнігі і прэсы (вул. Савецкая).

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

  • «Гарады — сталіцы Дня беларускага пісьменства» — тэматычныя выставы гарадоў — сталіц Дня беларускага пісьменства;
  • «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага» — сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» У. Ліхадзедава;
  • «Кнігі і прэса» — экспазіцыі РУП «Белпошта», выдавецкіх арганізацый краіны, ААТ «Белкніга», РУП «Белсаюздрук», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

11:00-12:30 — круглы стол «Аб узаемаадносінах літаратуры і выяўленчага мастацтва» з удзелам выкладчыкаў УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» і членаў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей», вул. Вароўскага,3).

11:00-15:00 — кулінарны фестываль «Мара гурмана» (гарадскі сквер, вул. Савецкая).

У праграме:

  • парад кухараў і кухцікаў;
  • конкурсы тортаў і пірагоў «Квітнеючы край», прымеркаваны да Году міра і стварэння;
  • батлы кухараў-прафесіяналаў і кухараў-аматараў па прыгатаванні страў на адкрытым агні і інш.

11:00-16:00 — інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «БРПА — тэрыторыя дзяцінства» (каля гарадскога сквера, вул. Пралетарская).

11:00-16:00 — выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры «П. Броўка. Маё ХХ стагоддзе» (вул. Вароўскага).

11:00-16:00 — «Горад майстроў». Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА «Нацыянальны тэхнапарк» (вул. Вароўскага).

11:00-16:00 — выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання» абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага).

11:00-16:00 — пляцоўка ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (вул. Вароўскага):

  • выстава «Творцы з азёрнага краю», прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны;
  • дзіцячая гульневая майстэрня па творы «Тарас на Парнасе».

11:00-16:00 — інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ» (вул. Пралетарская):

  • падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана»;
  • абласны фестываль дзяцей і моладзі «Прастора».

11:00-16:00 — свята славянскіх традыцый «Павятовы горад» (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая).

11:00-16:00 — пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі «Стужка часу Віцебшчыны» з выязным відэацэнтрам «Думкі ў цэнтра на свяце Дня беларускага пісьменства» (вул. Савецкая).

11:00-16:00 — інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын» (вул. Пралетарская, 2, каля райвыканкама).

11:00-16:00 — пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (г. Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей»).

11:00-16:00 — выстава «Кветкавы карагод» (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага).

11:00-12:15 — літаратурна-мастацкая імпрэза Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).

поэт

12:15-12:40 — узнагароджанне пераможцаў конкурсу Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» сярод творчай моладзі «Золотое перо «Белой Руси»-2022» (галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).

12:40-13:00 — узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года «Хвала рукам, что пахнут хлебом» (галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).

14:00-15:00 — закрыццё XXХ Дня беларускага пісьменства. Перадача вымпела гораду-сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года (галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна).

18:00 — эксклюзіўны паказ фільма «На другом берегу» (УК «Культурна-асветніцкі цэнтр», вул. Ленінская, 4).

ГУ" Березинский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных организаций"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59